В мире

Вікторыя Лаўнікевіч, Новы час

Ветэраны па-ўкраінску: калі ў тваёй краіне вайна

Сёння ва Украіне ўжо 369 924 чалавекі афіцыйна лічацца ветэранамі вайны на ўсходзе краіны. Усе яны атрымалі статус удзельніка баявых дзеянняў (УБД). Каб эфектыўна праводзіць дзяржаўную палітыку ў іх дачыненні, давялося стварыць адмысловае міністэрства.

Фота kharkivoda.gov.ua

За мінулыя пяць гадоў ветэраны вайны супраць Расіі сталі ва Украіне моцным фактарам грамадскага жыцця. Гэта сотні тысяч чалавек, для якіх жыццё больш ніколі не будзе ранейшым.

Сёння яны нароўні з іншымі будуюць краіну, але заўжды чымсьці адрозніваюцца. Нават бізнес вядуць свой — ветэранскі. У Кіеве кожны ведае рэстаран Veterano Pizza, а таксама іншыя бізнесы пад агульным брэндам Veterano.

Тым не менш, праблем у ветэранаў ва Украіне шмат — і дзяржава не можа іх абыходзіць. Тым больш, што сярод ветэранаў не толькі ўкраінцы, але і грамадзяне іншых краін, якія ў свой час паехалі бараніць Украіну ад агрэсіі.

У тым ліку і беларусы, для большасці з якіх цяпер вяртанне на радзіму немагчымае. Украіна гатовая зрабіць іх сваімі грамадзянамі і дапамагчы пачаць новае жыццё.

Найбольшы рост колькасці ветэранаў адбыўся ў 2015 годзе — тады была адна з апошніх хваляў мабілізацыі. У мінулыя гады адказнасць за такую вялікую колькасць людзей спрабавалі размеркаваць паміж сабою 22 розныя ўкраінскія дзяржаўныя органы. У выніку гэтага ветэраны заўжды апыналіся «дзіцём без вока» пры вялікай колькасці «нянек».

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(14)