Вэстэрвэле і Сікорскі ўцёрліся
Як і меркавалася, Рада ЕС прыняла больш мяккае рашэнне па Беларусі, чым тое, што было прапанавана Еўрапарламентам.
Еўрапарламент — наднацыянальны орган, і там засядаюць палітыкі, якім трэба падтрымліваць свой імідж барацьбітоў за правы перад сваімі выбарцамі. Міністры краін-сябраў нашмат больш узважлівыя ў сваіх рашэньнях, бо ім іх выконваць. І працэдуры зусім іншыя. Таму і рашэньне такое, якое ёсць — нават больш мяккае, чым можна было чакаць.
Такім чынам, у сухім астатку маем наступнае:
1.Візавы бан для 158 асоб і замарозка іх рахункаў, калі раптам такія знойдуцца. І гэта ўсё.
— У спіс неўязных не ўключылі Мартынава, каб ён мог выконваць ролю перамоўшчыка. — Беларусь застаецца ва Ўсходнім Партнёрстве, і нават падкрэсліваецца, што ЕС зацікаўлены ў паглыбленні двухбаковых адносінаў.
— Узровень кантактаў не паніжаецца.
— Фінансавая дапамога не прыпыняецца, хаця гэты пункт быў найбольш рэальны з усіх контрмераў (апрача забароны на ўезд). ЕС пакінуў магчымасць вярнуцца да супрацы.
— Змяніліся ўмовы адмены санкцыяў — раней гэта было толькі вызваленне палітзняволеных, зараз акрамя гэтага яшчэ дадаліся не зусім выразныя і зразумелыя ўмовы, датычныя рэформы выбарчага кодэксу, свабоды слова і медыяў, сходаў і асацыяцыяў. То бок ЕС супраціўляецца гандлю палітзняволенымі і вяртаецца да ранейшых абумоўленасцяў.
Чым гэта скончылася папярэдні раз мы добра памятаем. — ЕС застаецца ў рэчышчы «палітыкі ўцягвання». Сікорскі і Вэстэрвэле ўцёрліся. Што цікава. Пасля іхніх нядаўніх істэрык.
Агульная выснова: Лукашэнка вельмі лёгка аддзелаўся пасля ўсяго таго, што адбылося. Ён амаль нічога не страціў. Зараз разбяруцца са збоямі ўнутры сістэмы, а потым спакойна вернуцца да ранейшых адносінаў з Еўрасаюзам. Альтэрнатываў асабліва не назіраецца.
Читайте еще
Избранное