Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Верасень 1939-га. Як чэхаславацкі легіён ваяваў на баку палякаў пад Баранавічамі

У пачатку лютага 1940 года на стол начальніка Упраўлення па справах вайсковапалонных і інтэрнаваных НКУС СССР Пятра Сапруненкі лягла дакладная запіска кіраўніка 2-га адзела лейтэнанта дзяржбяспекі Маклярскага.

Чэхаславацкае войска

У дакуменце пад загалоўкам «Аб палажэнні на пункце інтэрнаваных жаўнераў і афіцэраў чэшскага легіёна былой польскай арміі» сярод іншага адзначалася, што на зборным пункце ў мястэчку Ермалінцы, Камянец-Падольскай вобласці УССР знаходзіліся 674 чэшскія легіянеры.

Як чэхаславацкія вайскоўцы трапілі ў савецкі палон і што з імі было далей?

За нашу і вашу свабоду

1 верасня 1939 года Трэці Рэйх напаў на Другую Рэч Паспалітую. Усе народы шматнацыянальнай Польшчы, у тым ліку і беларусы, мужна змагаліся супраць ворага на ўсіх франтах. Аднак палякам патрэбна была дапамога.

3 верасня 1939 года генерал Леў Прхала заключыў з прэзідэнтам Польшчы Ігнацыем Масціцкім дамову аб стварэнні «Чэшскага і Славацкага легіёнаў» Войска Польскага. Тады ж Варшава выдала адозву да ўсіх чэхаславацкіх грамадзян на тэрыторыі Польшчы, у якой заклікала ўступаць у новае вайсковае злучэнне.

Былі ў тым дакуменце згадкі пра барацьбу «за нашу і вашу свабоду» і пра «традыцыі Грунвальда». Але чэхаславацкія вайскоўцы пад Баранавічамі не чакалі на адозвы. Яны рыхтаваліся нарэшце сысціся ў бойцы з немцамі.

4 верасня 1939 года пад Баранавічы перакінулі яшчэ 200 чэхаславацкіх вайскоўцаў. У той жа час у Дэмбліне пачалі фарміраваць чэхаславацкую лётную выведвальную эскадрыллю (на самалётах «Potez XXV» і «RWD-8»).

15 верасня 1939 года пры пасадцы, недалёка Коўля, некалькі самалётаў разбіліся. Пазней чэхаславацкія пілоты прымалі ўдзел у абароне Луцка. Лётчыкі бралі ў кабіну ручныя гранаты і рабілі авіяналёты, скідаючы гранаты на групы нямецкай пяхоты і тэхнікі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(12)