Веранік дэ Кок

Веранік дэ Кок

Бельгійская мадэль і тэлевядучая Веранік дэ Кок нарадзілася ў Антвэрпэне. З 15 гадоў прыгажуня выступала на подыумах Бельгіі, Францыі, Германіі і Італіі. У 17 яна выйграла тытул “Міс Фляндрыя”, а праз год заваявала тытул “Міс Бельгія”. Веранік прадстаўляла краіну на конкурсах “Міс Свету-1995” і “Міс Сусвет-1996”. Зараз спадарыня дэ Кок – папулярная тэлевядучая на мясцовым TV.