«Вельмі верагодна, што Расія падтрымае фігуру, альтэрнатыўную Лукашэнка»
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з мінскімі актывістамі Руху «За Свабоду».
Прысутныя абмеркавалі вытокі "газавых войнаў" паміж Беларуссю і Расіяй. З прыходам да ўлады Пуціна, на думку Аляксандра Мілінкевіча, Лукашэнка страціў жаданне аб'ядноўвацца. Засталася аднае рыторыка. Масква ж патрабавала справаў, а не словаў. Урэшце распачаўся ціск з яе боку.
Расія імкнецца да стварэння палітычных, ваенных, эканамічных блоках з з постсавецкімі краінамі. Нам вельмі важна захаваць з ёю добрасуседскія, узаемавыгадныя, празрыстыя адносіны, але стратэгічнай мэтай павінна быць еўраінтэграцыя. Вельмі верагодна, што Расія падтрымае на прэзідэнцкіх выбарах фігуру, альтэрнатыўную Лукашэнка.
− Абмежаванне экспарту беларускіх тавараў ў Расію, рост цэнаў на газ, выплата з 2011 вялізных адсоткаў па крэдытах Расіі, пабудова нафта- і газаправодаў у абыход Беларусі − усё гэта вельмі ускладніць эканамічны стан нашай краіны. Мы, на жаль, маючы энэргаёмістую, неэфектыўную, у асноўным неканкурэнтную вытворчасць, не гатовыя да рынкавых адносін. Адказнасць за неправедзеныя ў час рэформы ляжыць на цяперашнім кіраўніцтве, час крытычна абмежаваны, − мяркуе лідэр Руху "За Свабоду".
Адзінае выйсце, на думку Аляксандра Мілінкевіча − неадкладныя эканамічная і палітычная мадэрнізацыя. Дыялог з Брусэлем дае нам вялікія шансы на паспяховыя рэформы і ўваход у еўрапейскую эканамічную прастору.
Спробы «перажыць» з дапамогай імітацыі лібералізацыі могуць скончыцца фатальна. А такая мілая сэрцу кіраўніка дзяржавы кітайская мадэль у нас не можа быць рэалізавана, бо мы жывем не ў Азіі.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі магчымыя варыянты развіцця падзей падчас бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў, верагоднасць з'яўлення кандыдата, які будзе абапірацца на падтрымку Расіі, сцэнары дзеяння нацыянальнай апазіцыі.
Лідэр Руху «За Свабоду» ахарактарызаваў спробы вызначэння «адзінага» кандыдата сярод усіх жадаючых, без ідэйных крытэраў, − небяспечнай гульнёй у палітыку. Інфантыльныя конкурсы «А ну-ка, парни!» не ў стане рэальна аб'яднаць ні апазіцыю, ні пратэстнае грамадства. Сёння галоўнае не столькі «хто», а «куды». Не хто мае замяніць Лукашэнку, а па якому шляху новы кіраўнік павядзе Беларусь.
На думку Аляксандра Мілінкевіча, расійскі кандыдат вызначыцца крыху пазней. Ён не будзе на словах ані прарасійскі, ані празаходні і паспрабуе яднаць пратэстны электарат не на пазітыўнай беларускай ідэі, а па прынцыпу «супраць каго сябруем».
− Ва ўмовах сур'ёзных эканамічных праблемаў у краіне, становіцца верагодным прыход да ўлады і новага папуліста, прарасійскага напрыклад. Важна, каб усе разумелі, што ідзе барацьба не толькі за правы чалавека, але і за незалежнасць краіны, якую мы лёгка можам страціць. Вось чаму я не магу пагадзіцца з тымі, хто лічыць: «Грошы не пахнуць» і рыхтуюцца праводзіць кампанію на расійскія грошы. Бо раней ці пазней будзе прад'яўлены рахунак з вядомым патрабаваннем…
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное