Общество

Дзмітрый Дзмітрыеў, Новы час

«Вазьміце валідол, у ім ёсць мята». Як змагаюцца з каронавірусам у ІЧУ і ЦІП

Пра праблему каронавірусу сярод затрыманых у перапоўненых турмах і ІЧУ сталі казаць яшчэ ў мінулым годзе.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Адказныя чыноўнікі бадзёра запэўнівалі, што сітуацыя пад кантролем і робіцца ўсё неабходнае. Але ці так гэта на самай справе?

Фатограф НЧ Дзмітрый Дзмітрыеў у жніўні чарговы раз трапіў на 15 сутак — нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі». У зняволенні захварэў на каронавірус. Ён распавёў як яго і іншых вязняў там «лекавалі».

У 4-месцавай камеры сядзелі 20-22 чалавека. Вельмі не хапала паветра, таму пастаянна быў скразняк — падхапіць прастуду было элементарна, улічваючы, што амаль усе спалі на падлозе. Таксама кожны дзень людзей «тасавалі» паміж камерамі.

Такім чынам, умовы для распаўсюджвання вірусаў былі створаны ідэальна. Калі ў мяне на трэці ці чацвёрты дзень з’явіўся кашаль, я не звярнуў на гэта ўвагі — у камеры ён быў амаль у кожнага ў рознай ступені цяжкасці.

Раніцай, падчас праверкі, запытаўся ў лекара наконт нейкіх лекаў, але атрымаў адказ, што ў яе нічога няма.

Праз дзень прапаў голас, я мог толькі шаптаць і тое з цяжкасцю. Пачалася ломка, як бывае, калі хварэеш на грып, адчувалася стомленасць. Удзень ляжаць на «шконцы» не дазвалялі (на іх і ноччу ляжаць было амаль немагчыма з-за адсутнасці матрацаў), але можна было ляжаць на падлозе. І гэта было ратаваннем.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(4)