Политика
Зміцер Панкавец, «Наша нiва»

Васілевіч не пагаджаецца з Лукашэнкам

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч лічыць немэтазгодным стварэнне асобнага следчага камітэту, паведамляе БелаПАН. Васілевіч перакананы, што «якасць следства мае тэндэнцыю да павышэння». У будучыні — можа быць, хай і ствараецца, лічыць генпракурор, але не цяпер.

Нагадаем, што 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў сферы барацьбы са злачыннасцю, дзе ўдзельнічалі прадстаўнікі МУС, КДБ, генпракуратуры. Найбольш дасталася апошнім. Лукашэнка абураўся, што часта пракурорскія санкцыі выпісваюцца чыста фармальна, ці наадварот зацягваюцца.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў, каб папярэдняе следства маглі весці тыя органы, якія справу заводзілі, а не толькі пракуратура. Лукашэнка выступіў за стварэнне бліжэйшым часам асобнага следчага камітэту. Ні ў старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, ні ў кіраўніка МУС Анатоля Куляшова ніякіх пярэчанняў не было. А Генеральная пракуратура вось не пагаджаецца, што ў іх забіраюць ладны кавалак паўнамоцтваў.

Пракуратура была раскрытыкаваная Лукашэнкам яшчэ 6 жніўня, калі праходзіла нарада з пракурорскімі работнікамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)