«Вашы глупствы цяпер бачыць увесь свет»

Віктар Марціновіч пракаментаваў на budzma.by рашэнне Міністэрства культуры, якое не аднесла да творчых арганізацый ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і іншыя арганізацыі.

– Я не буду сцвярджаць, што дэкрэт пра дармаедства мусіць быць скасаваны, бо мне падабаецца тое, што ён робіць з беларусамі: калі ласка, патрывайце яшчэ колькі месяцаў, і вы пабачыце, як падаткаплатнікі зробяцца нарэшце грамадствам.

Адзінае, пра што я прашу, — зраўняць нас, творчых людзей, у правах. Не можа быць падзелу пісьменнікаў на «абібокаў» і «працавітых». Не могуць быць адны музыкі «зоркамі», другія — проста па факце старадаўняга выступу на плошчы — «трутнямі». Мастакі, паэты, архітэктары, дызайнеры, працоўныя, пенсіянеры і моладзь — годзе дзяліць нас на часткі і сварыць паміж сабой. Мы не ворагі. Мы — роўныя. І перад Богам, і перад падатковай.

Вашы глупствы цяпер бачыць увесь свет.

Я хачу ганарыцца сваёй краінай, а не чырванець за дзеянні яе бюракратаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)