«Вас дрэнна чуваць!»
Савет Рэспублікі і ўрад ужо падрыхтавалі дакументы, неабходныя для прыняцця прэзідэнцкага ўказа па новых тарыфах на жыллёва-камунальныя паслугі.
Пра гэта падчас сустрэчы 2 сакавіка з калектывам віцебскага медуніверсітэта заявіў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч. Ранкам 3 сакавіка спрабуем высветліць падрабязнасці і звяртаемся па тэлефоне прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта.
— Добры дзень!
— Вітаю!
— Мяне завуць Ілля Маліноўскі, журналіст Еўрарадыё. Хачу удакладніць, ці вядома што-небудзь пра новыя тарыфы на ЖКГ?
—...маўчанне, праз пару секунд суразмоўца кохкае, потым яшчэ невялічкая паўза: Вас дрэнна чуваць! — гудкі.
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное