Ванэса Парадзі

Адной з самых прыгожых і сексуальных жанчын Францыі называюць актрысу і спявачку Ванэсу Парадзі. Яна дэбютавала на тэлебачанні з песняй “Эмілі Жалі” ва ўзросце сямі гадоў, у 14 — атрымала еўрапейскую вядомасць з кампазіцыяй “Таксі”, якая стала хітом у 15 краінах. Тады ж адбыўся і яе дэбют у кіно ў фільме Жана-Клода Брысона “Белае вяселле”, пасля якого Ванэса атрымала прэмію французскай кінаакадэміі “Сезар” і нянавісць усяго жаночага насельніцтва Францыі за адкрыта эратычныя сцэны.

Да другога з’яўлення на кінаэкране Ванэса падышла ўжо не так легкадумна. Яна ўласнаручна выкрэсліла са сцэнарыя “Элізы” ўсе занадта эратычныя сцэны і настаяла на тым, каб у кантракт быў унесены пункт аб забароне выкарыстання кадраў з аголенай натурай у любых рэкламных матэрыялах.

Праўда, такая цнатлівасць актрысы не парашкодзіла ёй адбіць кавалера ў вядомай мадэлі Кейт Мос, прычым не абы якога, а вядомага лавеласа Джоні Дэпа. З ім Ванэса ўжо дзесяць гадоў і мае ад яго дваіх дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)