Валеру Карбалевічу ўручаюць прэмію «Свабодная прэса Усходняй Эўропы»

Аналітык «Свабоды» Валер Карбалевіч 24 траўня атрымае прэмію «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы» імя Герда Буцэрыюса.

Урачыстасьці пачынуцца апоўдні ў гарадзкой ратушы Гамбургу.

Арганізатары конкурсу — прадстаўнікі дзьвюх фундацыяў: нямецкай «Цайт-Штыфтунг» і нарвэскай «Вольнае слова» — кажуць, што свабода слова ў Беларусі, Расеі, Азэрбайджане і Украіне зусім не відавочная, а таму падобная ўзнагарода асабліва важная для тых, хто прадстаўляе незалежную журналістыку ў гэтых краінах ва ўмовах рэпрэсіяў, перасьледу, паклёпу і запалохваньня.

Сярод сёлетніх ляўрэатаў, акрамя Валера Карбалевіча:

блогер маскоўскага радыё «Эхо Москвы» Вольга Раманава;

журналістка радыёстанцыі «Азатутюн» (Баку) Дадзіжа Ізмаілава;

каўказкі часопіс «ДОШ»;

тыднёвік «Український тиждень» (Кіеў).

Герд Буцэрыюс — заснавальнік штотыдневіка «Die Zeit». Пад канец свайго жыцьця пажадаў, каб частка ягоных сродкаў перайшла ў адмысловы фонд для заахвочваньня незалежных журналістаў у Эўропе. Прэмія, якая мае яго імя, уручаецца ад 2000 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)