Общество
Зміцер Лукашук, «Еврорадио»

Вайсковага парада на Дзень Незалежнасці не будзе

Сёлета Дзень незалежнасці Беларусь адзначыць без ваеннага параду. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык.

Раменчык: «Не, 3 ліпеня вайсковы парад у нас не плануецца».

Чаму гэтым разам святкаваць незалежнасць беларусы будуць без удзелу бронетэхнікі, знішчальнікаў і бравых десантнікаў ды артылерыстаў, у Мінабароны не ўдакладнілі.