Общество
Eolonir

Вайна ільготаў

Апошні дзень тэму ў ЖЖ захапіла менавіта скасаваньне ільготаў. Збольшага блёгасфэра абмяркоўвала, ці добра, калі студэнтам скасоўваюць зьніжкі ў транспарце.

На пэнсыянэраў ды ліквідатараў узгадаў толькі l-u-f-t. Натуральна, калі студэнты яшчэ неяк могуць ці жадаюць абараніць свае правы, нават праз 250 чалавек 20 траўня, то ў пэнсыянэраў ды ліквідатараў такой магчымасьці няма. Няма здароўя, і што больш важна — няма веры, што нашае “сацыяльнае” спадарства можа такое зрабіць. Ды й які з пэнсыянэраў на сваю пэнсію, якая зараз яшчэ больш паменее, можа здазволіць сабе нават самы няякасны дасяг да Сеціва? Ніякі. Таму што камунальныя выдаткі ў нашае сацыяльнае краіне зараз складаюць да паловы сярэдняе пэнсіі, і гэта калі стары чалавек мае сваю ўласную кватэру. А калі ён яе ня мае, то застаецца сядзець на рамёнах у дзяцей.

Блёгасфэра падзялілася: частка падтрымала прапанову карыстальніка iiiiiiiaa аддаваць квіткі на выхадзе тым маладзёнам, што ўваходзяць у аўтобус, ці проста пакідаць іх у кампостэрах. Невялікая частка карыстальнікаў, чые ЖЖ былі па дзіўным зьбегу абставінаў створаныя за тыдзень да гэтых нэтаўскіх флэш-мобаў, пачалі настойваць на тым, што трэба болей працаваць. Хаця якім чынам — яны не прапанавалі.

Значна больш абгрунтаваным быў наезд карыстальніка l-u-f-t, што гэтая мера можа прымусіць студэнтаў нарэшце ня выдаткоўваць усё на звышдарагія мадэлі слухавак, а траціць грошы больш аглядна. Цалкам згодны, але мне не зразумела, чаму нават такія паважаныя ў беларускім ЖЖ блёгеры ня бачаць прынцыповага асьпекту пад такімі акцыямі пабытовага рэзыстансу? Прынамсі, у Францыі спроба скасаваць ільготы прывяла да масавых пратэстаў ды адстаўцы міністра сацыяльнага забесьпячэньня.

Вельмі вялікай на тых дзьвюх дыскусіях была актыўнасьць так званых “брыгаднікаў”. Брыгаднікі — гэта зазвычай нізкапастаўленыя службоўцы з ДБ, якія павінны флудзіць дзейнасьць на асноўных суполках ды адцягваць увагу карыстальнікаў ад асноўнага прадмету. Самая дзейсная зь імі стратэгія — проста не адказваць.

Дарэчы, наконт студэнтаў. Акцыя 20-га траўня амаль не прыцягнула ўвагі журналістаў. Самыя якасныя рэпартажы па ёй выклалі спадары ant1killer, meramo ды plaschinsky на сваіх блёгах. Гэта быў, прынамсі, першы выпадак, калі блёгеры спрацавалі лепей, чым фатакоры прафэсійных выданьняў. На гэты конт спадар meramo распачаў вялікую дыскусію, пытаючыся, а чаму на першай самастойна зарганізаванай студэнцкай акцыі журналісты амаль што адсутнічалі?

Господа, мне кто нибудь может объяснить, почему на акции 20 марта, когда студенты гоняли автозаки по всему городу (на территории от Бангалор до площади Независимости), когда были случаи применения силы, когда количество смешных историй просто зашкаливало (взять хотя бы рейсовый автобус с набившимися в него студентами, за которым ехал автозак или историю с членом какой-то там организации, бегавшем по проспекту от автозака, водила которого решил просто позабавиться и давал то задний то передний ход, а бедному студенту некуда было деться), журналисты официальных и неофициальных изданий не присутствовали вообще?

Осветив правильно акцию, можно было наснимать столько материала, что хватило бы и западным информационным агенствам (особенно качественное могло быть видео).

Шмат увагі прыцягнула згадка пра неадэкватную рэакцыю вучаніцы адной са школаў, калі настаўнік напісаў ёй зычэньне на налетняе беларускаю мовай. Большасьць карыстальнікаў зьбеглася ў меркаваньні, што, на жаль, гэта ёсьць нашай рэчаіснасьцю. Народ прызвычаіўся да дэкаратыўнае функцыі беларускае мовы, а вось каб пачаць ёй карыстацца..
Надпісваючы зычэньні ў фотаальбомы сёлетніх выпускнікоў, я адкінуў ранейшую паліткарэктнасьць.
Пісаў толькі тое, што хацеў і як хацеў. Прынамсі ніхто ня выказаў крыўды. А вось сёньня я напісаў пару радкоў вельмі прыемнай і, здавалася, разумнай дзяўчыне, якая да таго ж зьбіраецца паступаць на журфак БДУ. Ну, думаю, яна чалавек творчы, да беларускай мовы ставіцца нармальна, давай-ка я напішу ёй пажаданьне па-беларуску. Балахон сказаў, Балахон зрабіў. Выпускніца альбом узяла і адразу ўзялася чытаць напісанае мною... Рэакцыя была абсалютна непрадказальнай: такія вочы і такі войк, нібы ёй падсунулі якуюсь заразу. "Что вы сделали?" Я эмоцыяў таіць таксама ня стаў і сказаў, што, вучыш-вучыш, пялегуеш-пялегуеш, думаеш, якія харошыя дзеці падрастаюць, а ў выніку выдараецца такое. Папрасіў перадаць усёй выпускной паралелі, каб нават ня сьмелі да мяне з гэтымі альбомамі падыходзіць. Побач была ейная аднаклясьніца (яна ж лепшая школьная сяброўка). Ведаючы маю запальчывасьць і зацятасьць, яна сказала, што ёй усё адно, на якой мове я напішу. Я адмовіўся і кіўнуў на будучую зорку беларускай журналістыкі: хай яна табе і ўсім іншым напіша. Вінаватка пэўна не разьлічвала, што ўсё будзе так, і стала шукаць хады, каб супакоіць мяне. Прачытала подпіс і спытала, як бы між іншым: "С.Балахонаў? Не С.А.?" На што я параіў: "Не беспокойтесь, Юлечка, возьмете дома ножницы и все непонятные слова отрежете". Вось тут псыханула яна, ускочыла з-за парты і выбегла з аўдыторыі. Ну, нічога страшнага, дзяўчынка добры журналісцкі досьвед атрымала. І калі будзе

І ў працяг тэмы пра тое, як у Гомлі абараняўся беларускаю мовай курсач:

Без камэнтароў.

Я проста абараніла першы курсач па-беларуску на секцыі тэорфізікі сярод самых гіпермазгоў фізфаку.

Атмасфэра не спадабалася. Дыскрымінацыя, бо я была адзіная дзяўчына на секцыі, ды й яшчэ "формулы у вас какие-то простые... Неужели никто до вас этого не рассчитывал?!", ды пасьпяшалі праз хьвілін 5, як я пачала распавядаць, а розныя там "тэорныя пераблытанасьці" слухаліся і абмяркоўваліся ледзь не хьвілін па 15... Ну, канешне, тэарэтыкам такая лухта як астраномія зусім не цікавая... А мне, між іньшым, крыўдна! Бо з'язжаць у Маскову, у Піцер ці ў Адэсу з-за астраноміі не хачу, а тут разьвіваць яе тупа няма з кім.

Іх загадчык кафедры запытаўся: "А что значит "метэорная плынь"?"

А яшчэ яны дружна так пасьмяяліся.

Тэндэнцыі апошніх дзён могуць лічыцца станоўчымі. Па-першае, большасьць народу адмоўна ставіцца да акцыі ўладаў па скасааньні ільготаў. Па-другое, я, прынамсі, заўважыў шмат канструктыўных прапановаў. Карыстальнік mensajera, напрыклад, прапанавала зыніцыяваць пазоў праз суд наконт ільготаў. Была прапанова зладзіць флэш-моб: пакідаць інфармацыйныя ўлёткі памерам зь квіточак у кампостэрах.

Карацей, канструктывізм паступова расьце, не зважаючы на брыгаднікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)