Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Вайна і вірусы

Беларусь, як і ўвесь свет, з жахам глядзіць на каронавірус. Тэма, шчыра кажучы, ужо нават надакучыла. Мая цешча, як толькі чуе пра гэты вірус па тэлевізары, адразу яго выключае. Бо — зашмат. Ёсць і іншыя праблемы ды цікавыя тэмы.

Фота kavpolit.com

Шмат пішуць, што COVID-19 (такую назву дала хваробе Сусветная арганізацыя аховы здароўя) па ўсім свеце захварэлі больш за 100 тысяч чалавек. Але мала хто кажа, што 55 тысяч захварэлых ужо паспяхова вылечыліся. Таму заражэнне каронавірусам — зусім не гарантыя смяротнага заканчэння.

Панікаваць, па-ранейшаму, наўрад ці варта. У прынцыпе, для супрацьдзеяння гэтаму вірусу дастаткова звычайных антыгрыпозных мерапрыемстваў. Мыць рукі і прадукты перад ежай, больш бываць на свежым паветры, пазбягаць натоўпаў людзей і памятаць, што гэты каронавірус (як, дарэчы, і звычайны) пагражае людзям з паслабленым імунітэтам. Так што — піце вітаміны і падтрымлівайце свой арганізм.

А па-за каронавірусам у краіне адбываюцца цікавыя рэчы. Аляксандр Рыгоравіч чарговым разам правёў «нафтавую нараду». Традыцыйна закінуў прэтэнзіі ў бок Расіі: маўляў, «асобныя дзяржавы зразумелі, што пры дапамозе вентыля на нафтавай трубе выгадныя ім пытанні вырашаюцца значна лягчэй… Умовы пастаўкі нафты ва ўльтыматыўнай форме ўвязваюцца з іншымі праблемамі, якія хоча вырашыць краіна-пастаўшчык. Адбываецца гэта без аглядкі на дзеючую дагаворную базу і прынцыпы пабудовы нашых адносін».

Але варта звярнуць увагу і на іншыя словы беларускага правадыра. Напрыклад, на тое, што «мы самі вінаватыя, што не дыверсіфікавалі ў свой час пастаўкі нафты. Манапалізм заўсёды прыводзіць да падобных вынікаў… Каля 40%, можа быць, 50% будзем па-ранейшаму купляць нафты ў Расіі (калі Расія захоча), калі канчаткова дыверсіфікуем. А па 30% можам купляць з партоў Балтыкі і з Адэсы. Гэта будуць тры крыніцы… Патрэбныя комплексныя і сістэмныя інфраструктурныя рашэнні. Варта прадумаць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў з замежнымі кампаніямі — уласнікамі сыравіны».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.9(7)