Лица
Зміцер Дзежыц

Вайцюшкевіч: «Пасля з’яўлення «чорнага спісу» узрасла колькасць маіх канцэртаў у падполлі»

У адным з полацкіх клубаў адбыўся паўпадпольны канцерт вядомага беларускага выканаўцы Зміцера Вайцюшкевіча.

Амаль ніякай рэкламы, інфармацыя толькі ў сацыяльных сетках, ды з вуснаў у вусны. Чыннік гэткай канспірацыі – так званы «чорны спіс» , які з’явіўся ў сеціве 2 сакавіка. Разам з найбольш папулярнымі беларускімі гуртамі ў яго патрапіў і лідар «WZ-ORKIESTRA». Аднак гэта не перашкодзіла выступу Зміцера на полацкай зямлі.

Пасля канцэрту ў караценькім інтэрв’ю музыка ахарактарызаваў існаванне «чорнага спісу» як культурніцкі генацыд.

– Спадзяюся што і зараз на Беларусі сольныя выступы не стануць больш рэдкімі. Напрыклад, у мяне колькасць падпольных канцертаў нават узрасла. Пасля таго, як трапіў у «чорны спіс», я граў і ў школах і вучэльнях. Проста людзі не афішуюць падзею, і мы граем.

З другога боку, на падпольныя канцерты прыходзяць свядомыя беларусы. А каб не было забаронаў на выступы, магчыма было б закрануць большую колькасць слухачоў.

Я не лічу што мая музыка з’яўляецца дэструктыўнай. Беларусі трэба беларуская паэзія! Гэта нонсенс, каб, напрыклад, у Польшчы зараз было немагчыма выконваць песні на вершы Адама Міцкевіча ці сучасных польскіх паэтаў. Не хачу казаць пра генацыд, але з культурнага пункту гледжання усё так і выходзіць, – гаворыць Вайцюшкевіч.

На канцэрце ў Полацку Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў «the best». Прагучалі песенныя творы на вершы Барадуліна, Вольскага, Бураўкіна. Але наймацнейшы водгук у сэрцах слухачоў, паводле іх прызнанняў, знайшлі «Наш Сцяг» ды «Красуня-вясна», напісаныя на вершы Ўладзімера Някляева, судовы працэс над якім працягваецца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)