«Вагнер» для ўнутранага карыстання
Гісторыя з чальцамі ПВК «Вагнер», якія былі затрыманыя ў Беларусі, выглядае на пастановачны сюжэт вельмі дрэннага дэтэктыва. Дзірак у ёй — як у справе «Белага Легіёну». Разбярэм яе па пунктах.
Як вызначыць «баевіка»?
Першае. Удзень 29 ліпеня БЕЛТА паведаміла, што ў Беларусі затрымалі «32 баевіка замежнай прыватнай ваеннай кампаніі. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны». Пасля высветлілася, што гэта былі чальцы знанай расійскай ПВК «Вагнер», у іх не было зброі, але яны хадзілі групай у камуфляжных строях — але гэта было «пасля».
Што найперш бянтэжыць у гэтай сітуацыі? Персанальна мяне — слова «баевікі». З чаго дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва адразу, з першага сказу загалоўка накінула на людзей цэтлік? З чаго ўвогуле яны ўзялі, што гэта былі «баевікі»? Толькі таму, што людзі ходзяць у камуфляжы?
У мяне ў пад’ездзе сусед па жыцці апранаецца ў стылі «мілітары». Але ён — прамысловы альпініст. Нядаўна яго моду пераняў яшчэ адзін сусед — кіроўца грузавіка. Ці магу я цяпер сказаць, што ў мяне ў пад’ездзе база баевікоў?
Форма адзення — яшчэ не прыкмета таго, што гэтыя людзі — «баевікі».
Другое. Паводле паведамлення БЕЛТА са спасылкай на неназваныя «праваахоўныя органы», сілавікамі «была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці на тэрыторыю Беларусі больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі». Між тым, было паказана, што Следчы камітэт у дачыненні да «турыстаў» праводзіць «праверку».
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное