Политика
Юлія Аляксандрава

Ваенкамат жадае правесці Дзень Волі ў кампаніі з Вячоркам

РВК Савецкага раёна Мінска даслаў экс-студэнту БДУ Франаку Вячорку запрашэнне на сустрэчу. Ваенкамат усур’ёз жадае бачыць моладзевага актывіста 25 сакавіка — акурат у Дзень Волі.

Нядаўні студэнт Франак Вячорка пакуль знаходзіцца ў досыць няпэўным становішчы: справа з аднаўленнем на журфаку БДУ яшчэ працягваецца, збіраюцца дакументы для суда, блізіцца прафсумоўе. У дадатак, цікавасць да Вячоркі-малодшага настойліва праяўляе ваенкамат: моладзевы актывіст атрымаў ужо дзве позвы. У апошняй з іх прызначаны час для сустрэчы з хлопцам: 25 сакавіка, 18.00, калі ў Мінск мае пачацца масавая акцыя. Таму Вячорка ў ваенкамат не спяшаецца:

— Вядома, я туды не пайду, бо ў гэты час буду заняты крыху іншымі справамі, — заявіў “Салідарнасці” Вячорка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)