Вада і чэкісты: «Цэлы бел-чырвона-белы раён Новая Баравая трэці дзень без вады, а ад сёння ўжо і без ацяплення»

Стваральнік Generation.by праводзіць паралелі 2020-2006.

– У 2020 годзе на Акрэціна людзей трымаюць без вады па некалькі дзён, адключаюць яе нават у каналізацыі. Цэлы бел-чырвона-белы раён Новая Баравая трэці дзень без вады, а ад сёння ўжо і без ацяплення, – пiша Юра Сiдун. – А вось так пачыналася гэта гісторыя змагання з пратэстамі 14 год таму.

Намётавы гарадок на Плошчы-2006. Засталіся некалькі сотнях самых смелых. Камунальнікі заварылі каналізацыйны люк пад намётам, у якім актывісты зладзілі прыбіральню. Тых, хто падвозіў ваду – затрымлівалі.

Напярэдадні плошчы-2006 кіраўнік КДБ заявіў тады па БТ, што яны затрымалі дыверсанта-змагара, які планаваў атруціць дохлымі пацукамі ваду жыхарам Мінска. Дыверсант той потым ездзіў на джыпе каля украінскай мяжы ў 2017 годзе і ўрэшце знік разам з джыпам. І вада.

Чат дня, который растет, как на дрожжах: «Душ, ванна, стиральная машина. Привезу, отвезу»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(26)