В мире

Ва Украіне знайшлі магілу аўтара «Шляхціца Завальні»

У Чуднаве Жытомірскай вобласці Украіны знайшлася магіла вядомага беларуска-польскага пісьменніка ХІХ стагоддзя Яна Баршчэўскага.

Усе фота chudnivnews.in.ua

Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на chudnivnews.in.ua, знайшлася яна на прыватным падворку аднаго з гараджан.

Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў траншэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Важыла знаходка каля 30-35 кг.

10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, а потым гаспадар цэментаваў двор і частку тэрыторыі вырашыў прыкрыць плітой. З часам іржа з пліты сцёрлася, і стаў бачны надпіс. Гаспадары лічылі, што ён зроблены па-нямецку. Аднак іх дачка чацвертакласніца Алена вырашыла пашукаць у інтэрнэце, камму належыць пахаванне.

Хутчэй за ўсё, гэта пліта з пахавання беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага: свае апошнія гады ён правёў акурат у Чуднаве. Тут ён у 1851 годзе і памёр.

Найбольш вядомы твор Яна Баршчэўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(30)