Общество
Алесь Заблоцкі, «Народная воля»

«Узамен на датэрмiновае вызваленне ад мяне патрабуюць пакаяння...»

Вядомы ваўкавыскi прадпрымальнiк Мiкалай Аўтуховiч, асуджаны на 3,5 года быццам бы за нявыплату падаткаў, перадаў лiст на волю, у якiм паведамляе, што хутчэй за ўсё амнiстыя яму “не пагражае”. Прадпрымальнiк паведамляе, што адчувае сябе нармальна, да гэтага часу не адчувае за сабой вiну i добраахвотна аплачваць iск не мае намеру.

“Па законе iск не можа паўплываць на замену рэжыму па ўмоўна-датэрмiновыму выхадзе на свабоду, — пiша Мiкалай Аўтуховiч. — Але ў любым выпадку сваiх поглядаў я не змяню i не зламаюся. Акрамя таго, буду дабiвацца таго, каб маю справу расследавала незалежная камiсiя, можа, нават камiсiя ААН”.

Мiкалай дадае, што ў турму яму прыходзiць вельмi шмат лiстоў са словамi падтрымкi. Восенню мiнiстр унутраных спраў паабяцаў амнiстыю, а 8 верасня прадпрымальнiк адбудзе роўна палову свайго тэрмiну зняволення.

“Я магу падаць заяву на камiсiю па УДА, — дадае спадар Аўтуховiч. — I мне абяцалi датэрмiновае вызваленне. Але запатрабавалi, каб я публiчна прызнаўся, што вiнаваты. Гэтага я нiколi не зраблю, бо я нiчога не парушаў. Таму цi мае сэнс пiсаць заяву на датэрмiновае вызваленне, нават i не ведаю”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)