Общество

Усё роўна мы пераможам

Увечары 22 сакавіка лідар группы NRM Лявон Вольскі прэзэнтаваў удзельнікам акцыі пратэсту прысьвечаную ім песьню. “Салідарнасьць” прапануе Вашай увазе словы новага хіта.

Прывітаньне, родны край, як жывеш распавядай.
Што за музыка ў эфіры ў фармаце show must die?
Гэй, айчына, што з табою, што з тваёю галавою?
Што за чаркі, што за шкваркі, што за бітва за ўраджай?

Рэфрэн:

Хай варожыць гадзючнік варожы,
Усё роўна мы пераможам!
Усё роўна мы пераможам,
Бо іначай быць проста ня можа!

Бачыш, нацыі надзея за мяжой насеньне сее.
А паўсюль казлы, бараны вучаць жыць з тэлеэкрану.
А насельніцтву кварталаў тлумяць голаў сэрыялы,
А насельніцтву раёнаў тлуміць голаў зьмей зялёны.

Рэфрэн.

Хопіць сыпаць соль на раны, усё ідзе паводле пляну.
Хопіць плякаць і крычаць — надыходзіць новы час.
Вось ён стукае ў шыбу — нетужлівы, нефальшывы.
Прывітаньне, родны край! Ты гатовы? Сустракай!

Рэфрэн.

Песьня запісаная для складанкі А.Памідорава "Дыхаць". Яе інтэрнэт-прэзэнтацыя песьні адбылася 23 сакавіка на інтэрнэт-партале "Тузін Гітоў" (www.music.fromby.net)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)