Общество

«Усё будзе добра, і мы да гэтага дажывем!»

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў адказаў, калі Беларусь стане беларускай у поўным сэнсе?

Падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода, прысьвечанай новай кнізе пісьменніка «Пакуль ляціць страла», было дасланае пытаньне: “Адкажыце, калі ласка, калі ўсё ж Беларусь стане беларускай у поўным сэнсе? Калі вернуцца нацыянальныя сімвалы? Мова? Палітычны плюралізм?”.

Арлоў упэўнены, што хоць сёньня ў выніку палітыкі цяперашняга рэжыму нашае грамадзтва трагічна расколатае, будучыня – за свядомай часткай грамадзтва:

-- Існуюць, прынамсі, дзьве Беларусі: у кожнай – свае сымбалі, свая мова, свае ўяўленьні пра мінулае й сваё бачаньне будучыні. Нам з вамі ня трэба вяртаць сабе мову, бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоню”, нашу гісторыю, іншыя нацыянальныя каштоўнасьці, якія непарыўна зьвязаныя з дэмакратычнымі. Тая Беларусь, да якой мы належым, і не разьвітвалася зь імі. Менавіта яна і пакідае гістарычную пэрспэктыву дзяржаве і нацыі.

Калі зьменіцца сытуацыя і пачнецца пераадоленьне расколу? Як вы разумееце, дакладнага адказу не існуе. Але ўсім пэсымістам хачу нагадаць, што мы жывем у вельмі дынамічным сьвеце.

Успамінаю свае размовы з нашымі эмігрантамі, колішнімі прафэсыйнымі саветолягамі, якія прызнаваліся: прадказваючы крах савецкай імпэрыі, самі думалі, што гэта здарыцца ну, можа, праз стагодзьдзе і па іхніх родных сьцежках змогуць прайсьці ў лепшым разе ўнукі й праўнукі. А што атрымалася?

Існуе так званая формула гістарычнага аптымізму: усё будзе добра, але мы да таго не дажывем. Гэта не пра нас. Дажывем!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)