«Усяго ў 100 кіламетрах на ўсход ад Мінска»: Вiктар Малышчыц падзялiўся цудам
Хто сумуе па залатой восені — сумуйце разам!
«Сапраўдным адкрыццём для мяне стала тое, што ўсяго ў 100 кіламетрах на ўсход ад Мінска ляжаць вялізныя абшары маляўнічых лясоў і балот, дзе няма населеных пунктаў, а па рэдкіх дарогах мая машына не праедзе. Называецца гэты цуд Астравы Дулебы, — пiша беларускi астраном-фатограф у Facebook. — Той восеньскі дзень хацелася ўдыхнуць цалкам. Прыехаўшы задоўга да ўзыходу сонца і ледзьве не захраснуўшы ў першай жа лужыне, я пакінуў машыну і амаль дзве гадзіны ішоў па лесе ў паўзмроку, палохаючы ласёў па кустах (спадзяюся, гэта былі лосі).
Абсалютная цішыня, анамальная цеплыня ў канцы кастрычніка і мора золата навокал прымусілі мяне забіць на астатнія планы на гэты дзень і да абеду прасядзець у дулебскіх балотах».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное