Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік памежкамітэта Анатоль Лапо
З’явілася распараджэнне аб камандзіраванні кіраўніка Памежнага камітэта Анатоля Лапо ў Сочы.
Нагадаем, што 24 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у рэжыме відэаканферэнцыі правёў нараду ў вузкім коле - сярод пастаянных членаў Рады Бяспекі. Пуцін анансаваў, што размова пойдзе менавіта пра Беларусь.
— У нас скончыўся досфыць сур'ёзны перамоўны перыяд з нашымі беларускімі сябрамі з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, што так бурна змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму, — сказаў ён.
Пасля пасяджэння Рады бяспекі Расіі, туды выляцеў Лукашэнка.
Афіцыйныя беларускія СМІ ніяк не каментуюць тэрміновы вылет Лукашэнкі ў Сочы, які расійскія інфармагенцтвы назвалі «прыватным візітам».
Читайте еще
Избранное