Усаў: «Мэта разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў – пашырэнне прасторы вайны»

Палітолаг Павел Вусаў лічыць, што расійскія вайскоўцы прыбываюць у Беларусь для эскалацыі вайны з Украінай.

– Апісваючы наступны сцэнар я не сыходжу з пазіцыі «выгадна-не выгадна». Для Пуціна, які пачаў гэтую жудасную вайну і, які гатовы да ўжывання адзернай зброі, такіх размежаванняў не існуе, – адзначае Вусаў. – Лукашэнка для яго ўмоўнае тактычная ядравая зброя.

Калі Масква пакуль не ў стане (але хоча) нанесці лакальны ядзерны ўдар, то чаму не выкарыстаць беларусаў.

Чым больш будзе прастора канфлікту, тым лепш для Пуціна, які імкнецца спыніць наступленне ВСУ і замарозіць вайну на актуальных пазіцыях.

Разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў без яе ўцягвання ў вайну не мае ніякага ні ідэалагічнага, ні палітычнага сэнсу, асабліва для Лукашэнкі. Як гэта было з вучэннямі ў лютым 2022 году.

Я лічу, што яе мэта – пашырэнне прасторы вайны і ўратаванне рэжыму Пуціна. Дзеля гэтага Масква ў стане ахвяраваць і Лукашэнкам і беларускімі грамадзянамі. Адкрыцце другога фронту (другая спроба) будзе сур’езным выпрабаваннем для Украіны.

Таму сітуацыя можа разгортвацца наступным чынам.

1. Фарміруецца рэгіянальная групоўка войскаў. Агульная колькасць да 70 тысяч чалавек;

2. Каля 20- 30 тысяч чалавек будзе размешчана на мяжы Берасцейская вобласць – Валынская вобласць (15 на 15 тыс.).

Маларыта, пра якую ўзгадваў Церцель, знаходзіцца 30 км ад мяжы з Валынскай вобласцю (кірунак Луцк-Львоў) і недалека ад мяжы з Польшчай;

3. У г. Шацк і Ратна (Украіна) па задумках «Штаба» РГВ нібы фарміруецца дыверсійная група 300-400 чалавек з беларускіх дабраахвотнікаў, якая павінна захапіць Маларыту і рухацца ў Менск (заплечча будуць, вядома, складаць украінцы і палякі. Менавіта з увагі на Польшчу і НАТА выбрана Маларыта, а не Рэчыца, ці Столін, праз якія да Менску карацей.

Канешне тут есць стратэгічная мэта: спроба параліжаваць стратэгічную лагістыку Украіна-Захад, стварыць хаос і выклікаць новую хвалю уцекачоў ва Украіне);

4. На працягу некалькіх дзен Менскам будзе заяўляцца пра правакацыі, спробы прарваць мяжу, абстрэлы памежнікаў (з ахвярамі па баку РБ) і «кансервамі» з украінскага боку, выбухі на цывільных аб'ектах у Беларусі і г.д. Усе гэта пры інтэнсіўнай інфармацыйнай апрацоўцы, пашырэнню страхаў, напружанасці, ненавісці, злосці агрэсіі, што ўжо адбываецца зараз;

5. Пуцінаўскія і лукашэнкаўскія генералы, «бачучы рэальныя пагрозы» наносяць прэвэнтыўны удар па «скапленню баевікоў», каб не дапусціць уварвання на тэрыторыю Беларусі і далейшых удараў.

Яны б’юць па Ковелю і Луцку, ствараюць напружанне на мяжы з Польшчай, а таксама спрабуюць ўвайсці на тэрыторыю Украіны ў тым жа накірунку Ковель-Луцк-Львоў;

6. Разам з гэтым, адбываюцца дзеянні, якія будуць стрымліваць украінскія сілы на кіеўскім напрамку.

У дадзеным выпадку, тут зусім неабавязкова каб РГВ захоплівала гарады ці прасоўвалася ў глыб тэрыторыі Украіны. Задача мінімум – стварыць яшчэ адзін абшар хаосу на пляцоўцы да 100 км., кв., з непасрэднай псіхалагічнай пагрозай для НАТА.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(12)