Усаў: «Добра, што лукашэнкаўскіх прапагандыстаў выкінулі з Еўрабачання, але шкада што…»

БТ адхілілі ад «Еўрабачання». Сваімі думкамі на гэты конт дзеліцца палітолаг Павел Усаў.

– Гэта добра, што лукашэнкаўскіх прапагандыстаў выкінулі з Еўрабачання, але шкада, замест іх не могуць выступіць, прадстаўнікі нацыянальнай, адроджанай Беларусі, – піша Усаў. – А такіх выступоўцаў было б нямала.

Гэта б была маленькая але важная перамогу і прарыў, які б паказаў, што салідарнасць і грамада перамагаюць бюракратыю і фармальнасці. Гэта таксама быў бы вялікае дзеянне еўрапейскай супольнасць, аднаўленне яе духу і ўнутранага абнаўлення.

Я ўжо не кажу пра палітычныя і ідэалагічныя карысці ў час крызісу. Ідэя Еўропы натхнілася б новым сэнсам, калі лічацца сапраўдная свабода і дэмакратыя, а не тое, што падумаюць у Маскве.

На вялікі жаль – форма перад усім. Магчыма, што і нашай супольнасці не хапіла адвагі арганізаваць такі выступ, мабілізаваць уласныя сілы каб запусціць свой праект. Трэба змяняць погляд на сябе.

Бо мы новая Беларусь, новая Дзяржава, мы не можам заганяць сябе ў палітычнае гета, абмяжоўваць толькі невялічкімі апазіцыйнымі структурамі. Каб пераламіць сітуацыю, варта думаць маштабна – улічваючы той агромністы рэсурс які нашая грамада атрымала ў 2020.

Мець свайго прадстаўніка на Еўрабачанні, у АБСЕ, у ААН, у кангрэсе ЗША, у Еўракамісіі, свае Нацыянальнае Тэлебачанне і Акадэмію (тым больш, што ўжо есць база).

Гэта магчыма толькі пры аб'яднанні ўсіх рэсурсаў у адзіны прадзяржаўны арганізм (пакуль яшчэ есць час), не ў штаб Ціханоўскай, ці НАУ, а ў нешта большае.

Інакш усіх нас чакае лес старой апазіцыі. Выхад на іншы ўзровень функцыянавання палітычнай грамады – гэта такая ж фантастыка, як і зваліць Лукашэнка.

Але неабходна пашыраць унутраную і знешнюю прастору новай дзяржавы – жыццёвую прастору. У іншым выпадку нас чакае стагнацыя, унутраны заняпад, імітацыя актыўнасці, як любы іншы біялагічны ці сацыяльны арганізм, які перастае развівацца і рухацца. Трэба пачынаць ствараць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(37)