Усаў: «Чарговы візіт Лукашэнкі ў Маскву — гэта далейшая утылізацыя беларускай дзяржаўнасці»
Палітолаг выказаў пяць варыянтаў для візіту беларускага кіраўніка да Пуціна.
— Чарговы візіт Лукашэнкі ў Маскву — гэта далейшая утылізацыя беларускай дзяржаўнасці, — лічыць Павел Усаў.

Зараз працэс набярэ большай дынамікі, бо, з аднаго боку, ёсць Фінляндыя, якая ўжо ў НАТА і ёсьць чаканне ўкраінскага контрнаступу.
Чым на гэта можа адказаць Масква.
1. Прыспешыць дастаўку ядзернай зброі і ўвесці ў Беларусь стратэгічнае ЯУ;
2. Стварыць аб’яднаныя сілы СПА і ВВС у межах расейскіх ваенна-касмічных сіл пад іх непасрэдным кіраваннем;
3. Ініцыяваць працэс больш зынтэграванай сістэмы кіравання Узброеннымі Сіламі і структурамі бяспекі;
4. Павелічэнне колькасці расейскіх войскаў у Беларусі;
5. Пытанне адкрыцця другога фронту;
6. Узмацненне палітычнага ўзроўню саюзнай «інтэграцыі» з перспектывай уключэння ў саюз новых «чальцоў».
Для Пуціна жыццёва важным з’яўляецца тое, каб вайна не скончылася ў гэтым годзе, але каб яна зацягнулася, у горшым выпадку была замарожана, таму павышэнне ставак, напружанасці — непазбежнае.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное