Политика

Усаў: «Беларускае грамадства знаходзіцца ў цісках інфармацыйнага ўплыву расейскай прапаганды»

Палітолаг — пра новае сацыялагічная даследаванне адносна стаўлення беларусаў да вайны і Расіі.

— Пакуль Украіна разгортвае паспяховы контрнаступ супраць Расеі па ўсіх франтах, на інфармацыйным фронце ў Беларусі без значных змен, — піша палітолаг Павел Усаў. — Вынікі даследаванняў Chatham House часткова падцвярджаюць мае тэзісы пра ўплыў Расеі, які ўсцяж застаецца даволі моцны.

Павел Усаў

Нейкага цывілізацыйнага злому ў свядомасці беларусаў пасля 2020 і 2022 году не адбылося, і беларускае грамадства знаходзіцца ў цісках інфармацыйнага ўплыву расейскай прапаганды і прытрымліваецца традыцыйнай парадыгмы позірку на свет.

Больш за 70% насельніцтва працягвае пазітыўна ставіцца да Расеі, інтэгравацца з ёй і заставацца ў саюзе з агрэсарам — каля 37%. Тыя ж 30% падтрымліваюць дзеянні Масквы ва Украіне, разам з тым больш за 30% не маюць ніякага меркавання на гэтую тэму. Не мая справа, куды вецер падуе — фактычна сацыяльная аснова аўтарытарызму і «рускага свету» ў Беларусі.

Аж 14% «беларусаў» (хутчэй насельніцтва) падтрымлівае ідэю поўнага палітычнага саюзу Беларусі з Расеяй, каля 6% — за ўваход у склад РФ. Атрымоўваецца, што махровых пуціністаў у нашай краіне аж 20% (!!!). Гэта каля 1 млн чалавек.

Думаю, вынікі (як бы мы не ацэньвалі іх аб’ектыўнасць) паказваюць, у якім напрамку павінны засяродзіць сваю актыўнасць і дзейнасць незалежныя СМІ і інтэлігенцыя. Гэта не абслугоўванне рускамірскіх чаканняў насельніцтва, з пазіцыі «нас не поймут» (захоўванне пазітыўнага стаўлення да «великой русской культуры без которой нам ну никак»), але забеспячэнне беларускай культурнай рэвалюцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(15)