«Уражаньне, што ладзіцца маштабная спэцапэрацыя па ператварэньню мірных дэманстрантаў у тэрарыстаў»

Палітолаг Валер Карбалевіч выказвае свае падазрэнні наконт заяў Лукашэнкі пра пачатак «тэрарыстычнай вайны».

«Два тыдні таму старшыня КДБ Іван Церцель поведамляў, што паводле яго інфармацыі, рыхтуецца нейкая правакацыя. І як у ваду глядзеў. Правакацыі сталі зьяўляцца адна за другой. То у аўто на тэрыторыі раённага РУУС Менску кінулі бутэльку. То машыны на стаянцы пракуратуры ў Салігорску гараць. То раптам у нядзелю падчас маршу пратэсту нехта нібыта кінуў камень ў вакно Цэнтральнага РУУС Менску. У Гомелі знайшлі выбуховае прыстасаваньне, загорнутае ў бел-чырвона-белы сьцяг. Не хапае толькі візітоўкі Сьвятланы Ціханоўскай.

Вось Лукашэнка ў панядзелак на нарадзе казаў, што ягоныя праціўнікі перайшлі чырвоную рысу і пачалі «тэрарыстычную вайну». Маўляў, адбылося закарочванне рэйкавых ланцугоў дротам на чыгунцы, а таксама парэзалі некалькі сьветлафораў.

Што характэрна, ні ў водным выпадку зламысьнікі не знойдзены. А дзяржаўныя мэдыі бясконца круцяць сюжэты пра экстрэмістаў і бандытаў, якія выходзяць на вуліцы.

Складваецца ўражаньне, што ладзіцца маштабная спэцапэрацыя па ператварэньню мірных дэманстрантаў у тэрарыстаў. Каб потым можна было апраўдаць дзяржаўны тэрор супраць усіх нязгодных».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(38)