Урад прапануе збіраць з кожнага аўтамабіліста па 500 тысяч рублёў
Гэта будзе пошліна за допуск аўтамабіля да дарожнага руху.
Прапановы ўрада аб падатковай палітыцы на 2014 год прадугледжваюць магчымасць увядзення пошліны за допуск аўтамабіля да дарожнага руху.
Паводле словаў намесніка начальніка галоўнага ўпрўлення бюджэтнай палітыкі міністэрства фінансаў Алега Селіверстава, плацёж будзе разовым і сплачвацца як з грузавікоў, так і з легкавікоў.
Урад мяркуе, што пошліна будзе складаць 3-5 базавых велічыняў на год. Гэта 390-650 тысяч рублёў.
На пачатак года ў краіне было зарэгістравана 3 817 792 транспартных сродкаў.
Калі б уласнікі кожнага з іх сплацілі па 500 тысяч рублёў, дзяржава б атрымала каля $ 200 мільёнаў
Читайте еще
Избранное