Унікальны абрад: Як цягнулі Каляду на дуба
Менавіта так называецца аўтэнтычны абрад, які жыхары вёскі Новіны ладзяць штогод 21 студзеня.
«Цягнуць Каляду на дуба» азначае разьвітацца з каляднымі сьвятамі, справіць з суседзямі і сябрамі добры абед з гульнямі, песьнямі, скокамі, катаньнем на санях і нязьменнай забавай са сьнежкамі. Так, у народзе лічылася, да абеду — Каляда, а потым — пара вясельляў. Абрад быў адноўлены ў 1998 годзе.


На Каляды было нельга працаваць. Але тыя, хто гэта парушыў, перад пачаткам абраду мусілі пасекчы венікі і выкінуць на бліжэйшым скрыжаваньні


Жыхары вёскі апранаюцца ў народныя строі


Галоўны атрыбут сьвята — Каляда. Дакладней, лялька з жытняга снапа, якая сядзіць з чыгуном куцьці на ўпрыгожаным коле.
<
Зь песьнямі Каляду вязуць на санях у поле да дуба ў суседнюю вёску Марцянаўку




Каляду кідаюць у сьнег


На дрэве яе ўмацоўвае нежанаты хлопец


Асобны стол для дзяцей

Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное