Ульяна Захаранка не дачакалася. Чаго дачакаемся мы?
Насамрэч, усім даўно ўжо вядомыя і выканаўцы злачынства, і тыя, хто да яго датычныя. Здагадваюцца і пра замоўцу. Але, зразумела, што ў сучасных умовах гучныя справы да суда не дойдуць.
Аднак, так ці інакш, рана ці позна, адказы на ўсе нашы пытанні будуць дадзеныя — у гэтым я ўпэўнены.
На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка, маці зніклага ў 1999-м экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Маці так і не дачакалася ні сына, ні праўды пра сына.
Былы міністр унутраных спраў Беларусі, адзін з лідараў апазіцыі, Юры Захаранка быў скрадзены ў Мінску невядомымі 7 мая 1999 года. Што далей стала з Юрыем Захаранкам, грамадскасці невядома.
Усе гэтыя 19 гадоў Ульяна Захаранка ўпарта чакала сына. Можа б, яна і змірылася з тым, што ніколі яго не ўбачыць, але гэтага ёй не давала зрабіць «дзяржава для народа». Маці падавала ў суд заяву аб прызнанні сына памерлым, бо ён знік пры абставінах, якія даюць падставы меркаваць пра яго смерць. Яе заявы не разглядаліся: суд спыніў вытворчасць па яе заяве да заканчэння расследавання па крымінальнай справе аб знікненні экс-міністра ўнутраных спраў.
І кожны год ёй прыходзілі паперкі: следства працягнутае, следства працягнутае… Так яна і не дачакалася сына...
На мінулым тыдні, 17 мая, споўнілася б 66 гадоў яшчэ аднаму знікламу ў Беларусі — бізнесоўцу Анатолю Красоўскаму. Ён знік разам віцэ-спікерам Вярхоўнага Савета, экс-старшынёй беларускага ЦВК Віктарам Ганчаром 16 верасня 1999 года.
Таксама мы нічога не ведаем пра лёс нашага калегі Дзмітрыя Завадскага. З аднаго боку, нам сцвярджаюць, што наконт Завадскага ўсё вядома: па яго справе былі асуджаныя Валер Ігнатовіч і Ігар Малік. Але, па-першае, віны сваёй у судзе яны не прызналі, а па-другое, судзілі іх толькі за выкраданне журналіста — забойства ў судзе даказана не было.
Фармальна, гэтыя знікненні дагэтуль не раскрытыя. Але толькі фармальна. Насамрэч, усім даўно ўжо вядомыя і выканаўцы злачынства, і тыя, хто да яго датычныя. Здагадваюцца ўсе і пра замоўцу. Можна нават сказаць, што знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага былі раскрытыя па «гарачых слядах». Я памятаю, як яшчэ на першых акцыях з партрэтамі зніклых ля будынку КДБ, годзе ў 2000-м, мінак, які спяшаўся ў службовы ўваход, казаў: «Чаго вы тут стаіце, ідзіце да вайсковай часткі 3214».
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное