Ultra-Music Awards: перамога ў Ляпіса, Litesound, «Не прислоняться the band»
Партал Ultra-Music.com падвёў музычныя вынікі 2011 года. 20 лютага сталі вядомыя імёны пераможцаў у шасці намінацыях прэміі Ultra-Music Awards 2011.
Наведвальнікі сайта аддалі галасы за Ляпісаў, Red Hot Chili Peppers, упадабалі сталічны канцэрт 30 Seconds to Mars.
Лепшым замежным альбомам мінулага году стаў альбом «I'm With You» вядомых амерыканскіх «перцаў». Red Hot Chili Peppers абышлі ў гэтай намінацыі не менш знакамітых Coldplay і Foo Fighters. Брытанская спявачка Adele заняла другое месца, але са сваёй «Rolling in the Deep» адыгралася ў намінацыі «Лепшая замежная песня», дзе адсунула рокераў на другую пазіцыю.
Лепшую беларускую песню – «Осторожно» – праспяваў гурт «Не прислоняться the band», які ўтварыўся 3 гады назад. Яны нават паціснулі Ляпісаў, адсунуўшы на другое ды трэцяе месцы. Тое ж адбылося і ў намінацыі «Лепшы беларускі кліп», дзе перамаглі Litesound з «See You in Vegas».
Затое «Ляпис Трубецкой» запісаў у 2011 годзе лепшы беларускі альбом – «Весёлые картинки». Прынамсі, так лічаць наведвальнікі музычнага партала, якія вызначылі пераможцу 1595 галасамі. Разрыў з другім месцам – больш як 600 галасоў.
І, нарэшце, шоў 2011 года. У намінацыі «Канцэрт года» першая пазіцыя ў 30 Seconds to Mars, якія апярэдзілі не менш вядомых Шакіру, Hurts і Korn, а таксама айчынных J:морс, IQ48, Без билета і The Toobes.
Цырымонія узнагароджання пераможцаў адбудзецца 11 сакавіка.
Читайте еще
Избранное