Уладзімір Някляеў: «Пакіньце ўсё сваё сабе, Вярніце Герб!»

Паэт прысвяцiў верш – да дня дзяржаўнага сцяга i герба.

Народу можа засціць зрок

Без дай прычыны.

Ды бачыць Божа кожны крок

На звод Айчыны.

 

У вочы вам адплаты час

Зірне сурова.

Каб дзеці апраўдалі вас —

Вярніце Мову!

 

Няма пачаткау і канцоў,

Усё — працяг.

Каб не ўскіпела ў жылах кроў —

Вярніце Сцяг!

 

Улады сверб, што вас скубе,

І славы сверб —

Пакіньце ўсё сваё сабе,

Вярніце Герб!

 

Дальбог, пра гэта не са зла

Малюся ў скрусе,

А каб зямля вас прыняла

На Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(81)