Уладзімір Някляеў: «Мёртвы народ сам сябе ўжо не помніць жывога»
«Я не ведаў, як буду паводзіць сябе ў гранічнай сітуацыі: прадаць — не прадаць, стрываць — не стрываць, здацца — не здацца... Не думаў, што здольны буду прайсці праз такія фізічныя і псіхалагічныя выпрабаванні, праз якія прайшоў, не надламаўшыся. Аказалася, здольны...»
Фота Радыё Свабода
За ўдзел у «Маршы недармаедаў» у маі Уладзімір Някляеў былі асуджаны на 5 сутак. Калі ж у верасні на Кастрычніцкай плошчы прынёс клятву на вернасць Беларусі, атрымаў 7 сутак. У лістападзе за нібыта заклік да ўдзелу ў апазіцыйнай акцыі падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» яго асудзілі ўжо на 10 сутак.
Так цягам года дзяржава абвешвала «ўзнагародамі». Але ў вачах пераважанай большасці чытачоў, дый, відаць, свету, Някляеў быў і застаецца не апазіцыйным палітыкам, а найперш паэтам.
І лішняе пацвярджэнне таму — прэміі, якімі ён былі ўганараваны цягам толькі мінулых гадоў: літаратурныя прэміі імя Алеся Адамовіча і Ежы Гедройца, «Гліняны Вялес», міжнародныя прэміі імя Курта Тухольскага (Швецыя), Браніслава Герэмека (Польшча) і Міхая Эменеску (Румынія), а таксама прэмія выдаўца Алеся Усені «За вялікі творчы ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру». А ўжо ў снежні атрымаў прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Толькі вершы» як за найлепшую кнігу паэзіі. Уладзімір Някляеў — паэт ці палітык? Пра гэта з ім пагутарылі.
— Калі ў ноч на 25 сакавіка мяне арыштавалі ў Брэсце (без ніякіх прычын і тлумачэнняў зняўшы з цягніка Варшава-Мінск), дык праз суткі з турэмнай камеры я патрапіў (па стане здароўя) у палату шпіталю хуткай дапамогі. Не маючы з сабой паперы, на звароце рэцэпта (нейкіх лекаў у шпіталі не было, параілі набыць) накідаў верш. І забыўся на яго, што ў паслякрызавым стане не дзіва.
Папрасіў дзяўчыну (незнаёмую, у шпіталь шмат незнаёмых людзей прыходзіла), якая апельсіны мне прынесла, па лекі схадзіць. Лекі яна набыла, а рэцэпт застаўся ў аптэцы.
Праз нейкі час (я ўжо дома быў) аптэкарка патэлефанавала Пэтару Барасу, майму вугорскаму перакладчыку, які даўно жыве ў Брэсце, і пра якога яна ведала, што ён мой блізкі знаёмы. «На звароце рэцэпта, — сказала, — вершы былі, дык я на ўсялякі выпадак перапісала».
А ўжо Пэтар пераслаў перапісаны верш мне. І хоць я зусім яго не помніў, але, прачытаўшы, не стаў адмаўляцца ад аўтарства, што-кольвечы дапісаўшы ў вершы і паправіўшы…
Цела — на захад, а кроў выцякае на ўсход.
Мёртвы народ сам сябе ўжо не помніць жывога.
Гэта такая трагедыя — мёртвы народ.
Гэта такая камедыя мёртвага Бога.
Ён у царквах, у касцёлах — у храмах памёр.
Думалі — храмы, а выйшла, што склепы і труны.
І не пры чым ні чума, ні халера, ні мор,
І не пры чым ні варагі, ні скіфы, ні гуны.
Час і манюк, і прарокаў да кучы грабе,
Перамяшаліся ў пыле свае і чужыя,
Мёртвы народ ажыўляе самога сябе —
І аніяк ён самога сябе не ажывіць.
Бог беларускі! Калі ты ў нябёсах есі,
Можа, абрынешся градам, пяском з камянямі,
Громам ударыш ці вогненны знак падасі,
Страшны свой суд, ажывіўшы, учыніш над намі.
Можа, запаліш у нас пад нагамі зямлю,
Каб мы суда пабаяліся болей, чым смерці…
Бог беларускі!
Цябе я і мёртвым люблю!
Б’ецца і б’ецца ўва мне тваё мёртвае сэрца.
26.03.2017. Брэст, шпіталь хуткай дапамогі
Ці спраўдзіў Уладзімір Някляеў чаканні Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна, як турма адбілася на паэце, і што такое шчасце, чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное