Улады дазволілі мітынг і шэсьце на Чарнобыльскі шлях, але скарацілі акцыю на гадзіну
Збор пачнецца а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік».

Архіўнае фота
20 красавіка Менгарвыканкам паведаміў прадстаўнікам аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху — 2018» пра дазвол на мітынг і шэсьце 26 красавіка ў Менску, расказаў РадыёСвабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Збор пачнецца 26 красавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік».
2 красавіка арганізатары «Чарнобыльскага шляху — 2018» падалі заяўку на правядзеньне акцыі ў Менскі гарвыканкам. У сваім адказе заяўнікам Чарнобыльскага шляху 20 красавіка Менгарвыканкам зьмяніў:
- месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху — з пляцоўкі ля Акадэміі навук на пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік»;
- месца правядзеньня мітынгу — з прыступак Акадэміі навук на Чарнобыльскую капліцу ў парку Дружбы народаў;
- час завяршэньня акцыі — з 21:30 на 20:30.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное