Политика

Улады Беларусі адмовілі ў візе Пургурыдэсу

Запрошаны на Беларускі еўрапейскі форум дэпутат ПАРЕ Хрыстос Пургурыдэс не зможа прыехаць у Беларусь. Яму выдатна далі зразумець, што ён не атрымае візу ні ў беларускім консульстве ў Парыжы, ні ў мінскім аэрапорце

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАРЕ з кіраўніком місіі Беларусі пры Радзе Еўропы Андрэем Бушылам было заяўлена, што беларускія ўлады не дазволяць Хрыстосу Пургурыдэсу прыехаць у Беларусь, адзначае прэс-служба руху “За свабоду”. Прадстаўнік беларускага ўраду даў зразумець, што вядомы дэпутат кіпрскага парламенту не атрымае візу.

Нагадаем, што Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней – пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розгалас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Зараз дэпутат кіпрскага парламенту Хрыстос Пургурыдэс з'яўляецца першым намеснікам Старшыні Камітэту ПАРЕ па юрыдычных справах і правах чалавека.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)