Общество
Надзея Калініна,"Заўтра тваёй краіны"

«Улада ў беларускіх казках прысутнічае, але сюжэт ніколі не цэнтралізуецца вакол цара»

Падказкі з казкі: як беларусам адолець жыццёвыя нягоды.

Чаму менавіта ў казках трэба шукаць адказы на пытанні, якія людзі задаюць сабе ў крызісныя часы — пра гэта лідар гурта “Палац” Алег Хаменка.

– Беларуская казка – напружаная, жорсткая, крыху падобная на анекдот, і здаецца, што прыдумаць падобнае ўвогуле немагчыма. У залежнасці ад перыяду і настрою яна ўспрымаецца па-рознаму, вымушае задаваць розныя пытанні і шукаць на іх адказы, – кажа Алег Хаменка, які нядаўна прэзентаваў мабільны дадатак “Казкі Беларусі дзеткам і дарослым” .

—А якія казкі найбольш актуальныя для сёняшняга эканамічнага і палітычнага стану Беларусі?

—Нават чарадзейныя казачкі – гэта не чарадзейная палачка. Але казкі якраз ствараюць прастору, па якой можа прайсці шлях да адраджэння альбо да разумення беларускай ментальнасці.

Кожны раз, калі разважаю, пра што ж гэтыя казкі, разумею, што яны не даюць адказу ці рэцэпту, яны ствараюць прастору для уласнага мыслення чытача. Гэта тое, чаго не хапае грамадству ва ўсім свеце. Казкі даюць магчымасць разважаць, а ўжо нашыя разважанні і перакананні могуць дапамагчы знайсці выйсце з той сітуацыі, у якой мы знаходзімся.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)