Улада Літоўчанка

“У мяне сапраўды прыгожае цела, але я не эгаістка — няхай ім любуюцца і іншыя”, — заўважае ўкраінская мадэль Улада Літоўчанка, згаджаючыся на чарговую эратычную фотасесію. Сённяшняя гераіня свецкіх раўтаў, гаспадыня мадэльнага агенцтва заўсёды пад прыцэлам фотакамер. А хто б мог падумаць, што ў недалёкім мінулым Улада — усяго толькі звычайная настаўніца музыкі.

Яе жыццё цалкам змянілася пасля перамогі ў конкурсе “Міс Кіеў”, а затым і заваявання тытулу самай прыгожай дзяўчыны Украіны. Праўда, дзеля гэтага прыгажуні прыйшлося ахвяраваць... уласным мужам. Ён быў катэгарычна супраць яе ўдзелу і выставіў ультыматум — альбо ён, альбо... Як можна зразумець, выбар быў зроблены не на карысць супруга. Улада ж, атрымаўшы ў выніку перамогі пуцёўку ў Італію, машыну “Альфа Рамэо” і шэраг выгадных кантрактаў, хутка загаіла душэўную рану.

Зараз за яе плячыма ўжо два шлюбы, ад кожнага з якіх яна мае па дачцэ — 16 і 6 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)