Общество

Кацярына Батлейка

«Украінскі кот, але жыве з беларусамі і бульбу есць»

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне эвакуявалі не толькі людзей, але і жывёл. За гэты час шмат хто з чатырохногіх знайшоў новы дом і гаспадароў. «Салідарнасць» распавядае тры мілыя гісторыі.

Кася і Лея. Узяла на ператрымку, але пакінула сабе

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Кася паехала валанцёрыць у Пшэмысль, каб дапамагаць уцекачам з Украіны.

— Праз некалькі тыдняў мне трэба было працягваць вучыцца і вяртацца ў свой горад, але неяк дапамагаць усё ж хацелася. Тады я падумала, што магу ўзяць на ператрымку сабаку. Спытала ў гаспадаркі кватэры, яна дазволіла.

Я пісала валанцёрам, але з-за вялікай нагрузкі мне не адказвалі. Потым мне напісаў знаёмы, у якога на ператрымцы была сабака, што яму трэба на нейкі час з‘ехаць. Прапанаваў узяць Лею на ператрымку.

Я прыехала, пазнаёмілася з ёй — ну проста бусечка! Яна хадзіла хвастом за маім знаёмым, было нават шкада забіраць яе ў яго. Пакуль Лея была ў мяне, хлопец працягваў шукаць ёй дом, і адзін чалавек захацеў пазнаёміцца.

Але ў нас з ёй адбыўся такі «мэтч», што я вырашыла заставіць яе сябе.

Кася з Леяй. Фота з асабістага архіву гераіні.

Так ў Касі з’явілася Лея, і наадварот.

— З яе гісторыі ведаю толькі тое, што яна з-пад Кіева, і ёй зараз каля дзевяці гадоў. Але шмат хто думае, што яна яшчэ шчаня, бо Лея трохі падобная на аўчарку, якая яшчэ вырасце. Былі абцугі, калі яе знайшлі, а так – са здароўем ўсё добра.

Нягледзячы на тое, што ў сабакі шмат гадоў былі іншыя гаспадары, яна хутка прывыкла да Касі.

— Першы час ад стрэсу грызла да крыві свае лапы, але потым перастала. Таксама я ведаю, што яна вельмі баіцца нейкіх выбухаў і феерверкаў. Калі мы гулялі без павадка і нехта побач запусціў салют, яна збегла, але прыбегла да нашага пад'езда. Ну, так я хоць зразумела, што яна ведае, дзе жыве!

Кася прызнаецца, што яны вельмі падобныя з Леяй, бо абедзве вельмі спакойныя.

— Яна ні на каго не брэша, і нават не ліжа. Але вые, калі мяне няма дома. Я вельмі радая, што мы разам, вельмі яе люблю! Але ж, шчыра кажучы, зразумела, што без падтрымкі з сабакам складана: жыву адна, няма каму змяніць для выгулу ці пабыць з ёй, пакуль мяне няма дома.

Лея ў гарах у Польшчы

Але я намагаюся браць яе з сабой: у кавярні, парк, транспарт, падарожжы. Мы нават разам былі у гарах. Гэта быў цікавы досвед: прачыналіся, а побач авечкі ходзяць, для яе гэта вельмі цікава было.

Платон-Картошка и его семья. «Боится дронов и салютов»

— Я хотела завести собаку еще в Беларуси, но нам с мужем пришлось уехать, — рассказывает «Салiдарнасцi» Анна. — На год мы поставили эти планы на паузу, а потом подумала: сколько можно откладывать?

Зимой 2022 года мы стали искать собаку в литовских приютах, но это оказалось непросто: в приютах животные очень встревоженные, поэтому сложно понять, подойдет ли тебе собака по характеру.

Во время наших поисков началась война в Украине. Тогда мы подумали: может взять питомца из Украины? И стали спрашивать через знакомых.

Анна связалась с волонтерами из Варшавы, те показали ей Платона, но описали его как «сложную собаку». Тем не менее, семья решила рискнуть и на неделю отправиться в Польшу, чтобы несколько раз встретиться с Платоном.

— Он нам понравился, и мы решили его забрать. Позже я узнала его историю, потому что смогла связаться с волонтерами из Харькова, где Платон и жил.

Платон. Фото из личного архива героини

У него была семья — муж с женой и ребенком. Когда началась война, они уехали, оставив ключи от дома соседке, чтобы та его кормила.

Соседка со временем нашла для собаки частный дом, чтобы он жил там. Но уехали и эти люди, и Платон остался на улице. Потом его забрали в приют местные волонтеры, а затем польский фонд помощи животным.

Платон был на передержке в Кракове, Варшаве, а сейчас живет в Вильнюсе. Вместе с новым домом у него появилось и новое имя:

— Вообще его изначально звали Полкан, но волонтеры по случайности начали называть его Платон. У нас дома прижилась кличка Картошка. Поэтому называем его двумя кличками, он откликается.

Платону-Картошке сейчас около трех лет. В первый год жизни ему пришлось пережить войну и потерю хозяев, что отразилось на поведении:

— Он очень умный, но у него расшатана психика. Ему нужно много времени, чтобы доверять новым людям, он плохо ладит с собаками. Таких собак называют «реактивными».

Пес также сильно боится громких звуков. Трясется во время салютов, испугался, когда наш сосед на улице запустил дрон.

Я искала собаку-компаньона: мечтала, что буду гулять с ней в лесу, по городу. Но с Картохой такое не прокатывает: он либо всех боится, либо кидается. Пыталась его приучать, воспитывать: читала много литературы, консультировалась с бихевиористом, но пока так.

При этом, если семья путешествует на машине, то Платон едет с ними. Недавно они все вместе отдыхали в горах в Польше:

— Первые полгода было очень сложно, думали, мы не вывозим. Когда берешь собаку с неизвестным прошлым, можно ожидать чего угодно.

Платон в горах в Польше

Сейчас мы уже привыкли к нему полностью: это моя собака, и мы для него самые хорошие люди!

«Самае лепшае наша рашэнне — узяць гэтага ката». Кот Патрон, ён жа Пятрусь і пан Патрык і яго сям‘я

— У 2020 годзе мы з’ехалі з Беларусі ва Украіну, — распавядае «Салідарнасці» Вольга. — У нас з мужам не было жывёл, ды і не планавалі.

Калі пачалася вайна, нам патэлефанала цётка з Вышгарада: яна распавяла, што шмат катоў прыходзяць да яе і просяць есці. Мая цётка іх карміла, але потым яны разбегліся, засталася адна кошка, якая праз час распаўнела і нарадзіла трох кацянят. Мы іх кармілі, а таксама стэрылізавалі і спакладалі.

Праз час сям’я вырашала з’язджаць у Польшчу. Спачатку выехала Вольга, а яе муж яшчэ заставаўся на некаторы час ва Украіне.

— На той момант аднаму коціку мы знайшлі дом. Заставалася яшчэ два і іх маці. Мой муж, калі збіраў рэчы, заўважыў, як да яго прыйшоў кот, стаў на заднія лапы і глядзеў, нібы кот з мульціка «Шрэк».

Ён патэлефанаваў мне, кажа: «Давай возьмем сабе гэтага ката». Я адразу ў адказ: толькі прыехала ў новы горад, зняла кватэру на ўмовах, што мы без жывёл. Невядома, як мы самі тут будзем, а тут яшчэ і кот.

Але муж мяне ўпэўніў, зрабіў яму дакументы і павёз да Варшавы, тым больш, гаспадарка кватэры дазволіла жыць нам з катом. Дарэчы, той спакойна ўсю дарогу ехаў на пярэднім сядзенні машыны, як чалавек.

Патрон. Фота з асабістага архіву гераіні.

Зараз Патрону (такую клічку яму прыдумалі, бо ён па акрасе падобны на вядомага украінскага пса Патрона) амаль два гады.

— Гэта наша з мужам найлепшае рашэнне — узяць гэтага ката. Гэта нейкае цуда, наш антыстрэс. Ён кожнага сустракае дома, нікога не царапае, не агрэсіўны.

А яшчэ ён вельмі любіць сырую бульбу і хлеб! Вось так: украінскі кот, але жыве з беларусамі, і бульбу есць.

Мы яго і клічам па-рознаму, не толькі Патрон, а яшчэ і пан Патрык, Пятрусь. Я ім і размаўляю на трох мовах: рускай, беларускай, польскай.

Не шкадуем ні на кропельку, што ён зараз з намі. Я нават мужу часам кажу: чаго ты толькі аднаго ўзяў, трэба было і кошачку забіраць!