Экономика

Вікторыя Лаўнікевіч, Новы час

Украінскі эксперт: Супраца з беларусамі ў ваенна-прамысловай сферы не прыпыняецца

У якіх сферах Беларусь і Украіна могуць паспяхова супрацоўнічаць і што замінае правядзенню рэформаў? Пра гэта расказаў кіраўнік Украінскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Анатоль Кінах, які непасрэдна датычны да распрацоўкі эканамічнай стратэгіі развіцця сваёй краіны.

— Пачынаючы з 2003 года аб'ём знешняга гандлю паміж Украінай і Беларуссю вырас больш, чым у 3 разы: з $1 млрд да $4,5 млрд у 2018-м. Вы згадвалі ў сваіх выступах, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Украінай і Беларуссю значна большы і складае, агульным чынам, $8 млрд. Хацелася б зразумець, за кошт чаго можа быць дасягнуты такі рэзкі рост дынамікі ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі?

— Такая мэта пастаўлена на 2019 год — дасягнуць узаемнага гандлёва—эканамічнага абароту ў памеры $8 млрд, і гэтая мэта цалкам дасяжная. Напрамкаў вельмі шмат. Нават калі ўзяць, у прыватнасці, пытанні, звязаныя з энергетычным сектарам. У Беларусі ёсць дэфіцыт электраэнергіі. У нас, у прынцыпе, ёсць магчымасць экспарту.

У нас праблемы вельмі вялікія з прадуктамі нафтаперапрацоўкі. У тым ліку, гэтыя праблемы звязаныя не толькі з адсутнасцю сыравіны. Украіна не мадэрнізавала свае нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, і таму яны не адпавядаюць сёння міжнародным еўрапейскім стандартам, як па глыбіні перапрацоўкі, так і па якасці канчатковага прадукту. Беларусь здолела гэта зрабіць. Шырокае поле для супрацоўніцтва, у тым ліку, з пункту гледжання геаграфічнага размяшчэння пастаўкі сыравіны для перапрацоўкі на беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах. То-бок, энергетычны сектар — велізарнае поле для эфектыўнага супрацоўніцтва.

Супраца магчыма ў сферы машынабудавання. У першую чаргу, для нас цікава аўтобусабудаванне, у чым Беларусь мае добрыя пазіцыі. Гэта таксама сельгасмашынабудаванне. Гэтыя сферы ў першую чаргу. Нават транспартнае машынабудаванне для чыгунак у Беларусі мае таксама пэўныя добрыя вынікі і напрацоўкі.

Ваенна-прамысловы комплекс — аналагічна. Хоць гэтая сфера ў нас закрыта для такога публічнага абмеркавання і інфармацыі, тым не менш, патэнцыял там вельмі цікавы. Пэўныя напрацоўкі ёсць і цяпер, над імі працуюць нашы спецыялісты, і супрацоўніцтва не перапыняецца.

Працяг гутаркі чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(8)