Вікторыя Лаўнікевіч, Новы час

Украіна мяняе колер: з чырвона-чорнага на зялёны

Якімі будуць першыя 100 дзён «Зе-каманды».

Ва Украіне прайшла інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага. У апошнія дні перад цырымоніяй ранейшая структура ўлады літаральна «пайшла ўразнос», таму зараз выбаршчыкаў хвалюе тое, хто ўвойдзе ў каманду новага прэзідэнта.

Ці, дакладней, хто з цяперашняй «каманды Зяленскага» перамесціцца ва ўладу, а таксама якімі будуць першыя крокі новага ўкраінскага лідара.

Почему успех нового президента Украины важен для Беларуси

Аналітыкі інвестыцыйнага банка JP Morgan ў сваёй справаздачы паказваюць, што склад каманды, прадстаўленай Зяленскім, хутчэй за ўсё на працягу бліжэйшых месяцаў зменіцца:

— Па-ранейшаму невядомы план дзеянняў Зяленскага і сваю каманду ён вылучыў усяго за два дні да выбараў — у асноўным з тэхнакратаў. У яе ўваходзіць некалькі былых міністраў-рэфарматараў, таму застаюцца чаканні, што Зяленскі будзе паступаць слушна. У сфармаванай камандзе, хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя шэсць-дзевяць месяцаў адбудуцца змены.

Як прэзідэнт Украіны, Зяленскі мае паўнамоцтвы прызначаць міністраў замежных спраў і абароны, генпракурора, кіраўнікоў СБУ, Службы знешняй разведкі і Нацыянальнага банка. Але для гэтага яму трэба сфармаваць большасць у парламенце.

Пакуль прэзідэнт — самы ўплывовы палітык у Украіне, але адсутнасць падтрымкі з боку парламенцкай большасці ўскладніць здольнасць Зяленскага рэалізаваць свае планы.

Да парламенцкіх выбараў ці наладжвання дыялогу з Радай Уладзімір Зяленскі можа прызначаць толькі функцыянераў сваёй адміністрацыі і суддзяў. Таму пакуль усё «закіды» на тэму «хто якім міністрам стане» — хутчэй пажаданні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, новым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта павінен стаць юрыст перадвыбарчага штаба Андрэй Багдан. Ён жа вядомы як асабісты адвакат апальнага алігарха Ігара Каламойскага — спонсара Зяленскага-палітыка.

Сам жа Ігар Каламойскі ў сваіх інтэрв’ю (шматлікіх у апошнія дні) ужо назваў прозвішчы людзей, якіх ён бачыць на ключавых пасадах у краіне. Так, напрыклад, Каламойскі прапанаваў на пасаду прэм’ер-міністра скандальнага кіраўніка «Нафтагаза Украіны» Андрэя Кобалева.

Таксама Каламойскі назваў трох кандыдатаў на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — сузаснавальніка студыі «Квартал 95» Сяргея Шэфіра, адваката Андрэя Багдана і ідэолага штаба Зяленскага, юрыста Руслана Стэфанчука. «Там ёсць з каго выбраць, гэта Шэфір, Багдан і Стэфанчук. Я стаўлю на Багдана», — сказаў Каламойскі.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.1 (оценок:10)