Уга Чавес адмяніў свой візіт у Беларусь

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес не прыедзе ў сакавіку ў Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў амбасадзе Венесуэлы ў Мінску. Там адзначылі, што візіт пакуль адменены і новая дата не прызначана. Прычыны гэтага не каментуюцца.

Нагадаем, як раней паведамлялі ў амбасадзе Венесуэлы, папярэдне прапрацоўваўся візіт Уга Чавеса ў Беларусь на сакавік гэтага года. Прэзідэнт Венесуэлы наведваў нашу краіну ў ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года.

У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел", быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах, у тым ліку аб адмене візавага рэжыму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)