Политика
Юлія Аляксандрава

Удзельнікаў акцыі супраць яднання Беларусі і Расіі разагналі і асудзілі па-беларуску

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі апазіцыйна настроеная моладзь збіралася правесці акцыю ля амбасады Расіі ў Мінску. Міліцыя хутка разагнала нешматлікіх пікетчыкаў. Паліна Кур’яновіч, якая была затрыманая, арыштаваная на 10 сутак.

Такое рашэнне вынес 3 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

У сераду акцыя мусіла распачацца ў 17-00 калі Расійскай амбасады. Нешматлікія сабраныя (каля пяці чалавек) спрабавалі разгарнуць расцяжку "России — нет, Европе — да!" і бел-чырвона-белыя сцягі. Аднак міліцыянты не далі ім гэтага зрабіць, пачаўшы адганяць людзей ад будынку дыпмісіі. Дзвюх дзеўчын міліцыянты схапілі і пачалі гвалтоўна ўсаджваць у міліцэйскую машыну.

Пры гэтым міліцыянты скардзіліся, што дзеўчыны не хочуць сядаць у машыну:

— Вы что не понимаете? Я могу и по-белорусски попросить: садзіцесь, пажалуйста.

— Калі ласка, — выправіла яго дзяўчына, трымаючыся за дзверы міліцэйскай машыны і спрабуючы пазбегнуць “пасадкі”.

— Хорошо: садзіцесь у машыну, калі ласка, — пагадзіўся міліцыянт. Нягледзячы на гэта, дзеўчыны былі затрыманыя. Па папярэдніх звестках іх павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Акцыя скончылася прыкладна ў 17-05, пратрываўшы літаральна некалькі хвілін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)