Общество

Удава Зельцэра тры тыдні правяла ў Навінках

Марыю Успенскую накіроўвалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы.

Пра гэта Нашай Ніве паведаміла яе маці.

Фота: уласны архіў

— Вынікі гэтай экспертызы мне невядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў бальніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА, — расказвае яна.

Перадачы для Марыі прымаюць. Але перапіску блакуюць — за час, што дачка за кратамі, маці не дайшло ад яе ніводнага ліста.

— Ад адваката часам даведваюся пра яе стан: самаадчуванне то так, то гэтак, — уздыхае маці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(22)