Общество

Удава Тарайкоўскага: «П'яніца і дэбіл? У мяне проста няма словаў»

Алена Герман пракаментавала выказванні, падобнага да Мікалая Карпянкова, якія гучалі ў злітым запісе BYPOL.

Фота Наша Нiва

– П'яніца і дэбіл? У мяне проста няма словаў, – кажа Белсат удава Аляксандра Тарайкоўскага. – Як так можна? Яны забілі мірнага грамадзяніна, а цяпер яшчэ і абражаюць яго. Яны ж так і не завялі крымінальнай справы. Мала таго, дык выставілі раней тэрарыстам.

Гэта проста жах, я не ведаю, што сказаць, не ведаю, як можа пракаментаваць такія словы. Проста жахліва. Я лічу, што гэта проста генацыд. У мяне няма спадзяванняў на нейкае справядлівае вырашэнне справы цяпер.

А выказванні Карпянкова проста не ўкладваюцца ў галаве. Проста забіваюць людзей. Як далей жыць у гэтай краіне, як тут выхоўваць дзяцей?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(42)