Удава палітвязня Арцёма Грыбкова нарадзіла сына
Святлана Грыбкова нарадзіла сына ў аўторак, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Нагадаем, былы палітвязень Арцём Грыбкоў загінуў у аўтакатастрофе 13 снежня 2012 года.

Ен быў асуджаны за падзеі Плошчы-2010 на 4 гады калоніі строгага рэжыму, і выйшаў на свабоду ў жніўні 2011-га па памілаванні Аляксандра Лукашэнкі.
Селета 22 лютага прайшла акцыя падтрымкі Святланы Грыбковай у межах "Марафона Салідарнасці". Тады неабыякавыя людзі збіралі падтрымку для Святланы.
Читайте еще
Избранное