Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Уцёкі з «бальшавіцкага раю»

У міжваеннае дваццацігоддзе на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай з БССР нелегальна беглі і савецкія вайскоўцы, і бальшавіцкія дыпламаты.

Чырвонаармеец-дэзерцір з БССР у Стоўбцах, 1930-я гады

У міжваеннае дваццацігоддзе на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай з БССР нелегальна збеглі сотні грамадзянскіх асоб. Выпадкова знойдзены здымак чырвонаармейца, якога сфатаграфавалі польскія паліцыянты ў Стоўбцах (як мяркуецца, у 1930-я гады), наштурхнуў мяне на думку, што на Захад беглі таксама і савецкія вайскоўцы, а таксама бальшавіцкія дыпламаты.

«Незадаволенасць выклікаецца недастатковым харчаваннем…»

У 1926 годзе польскія вайсковыя і паліцэйскія структуры на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай працавалі ва ўзмоцненым рэжыме.

Звязана гэта было не толькі з «травеньскім пераваротам», падчас якога Юзаф Пілсудскі вярнуўся на палітычную арэну, але і з тым, што ў ліпені 1926 года мяжу з Польшчай перайшла група чырвонаармейцаў-дэзерціраў.

Усё б нічога, але, як пазначалася ў справаздачы польскіх выведнікаў, савецкія жаўнеры былі добра падрыхтаваным дыверсійным атрадам.

Выдаючы сябе за палякаў, якія беглі ад бальшавікоў, гэтыя людзі павінны былі легалізавацца ў Польшчы, паступіць на службу ў Войска Польскае і збіраць выведвальныя даныя. Дэзерцірам забаранялася ўступаць у кантакт з польскімі камуністычнымі арганізацыямі.

Савецкі бок імкнуўся выкарыстаць гэтых людзей у выпадку вайны з Польшчай, якая, па меркаванні Крамля, магла пачацца з вяртаннем да ўлады Юзафа Пілсудскага.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(15)