У збітай на Дзень Волі актрысы Свабоднага тэатра, меркавана, пералом косткі чэрапа

Актрыса Свабоднага тэатра Яна Русакевіч знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Падчас акцыі дзяўчына атрымала дубінкай па галаве, мяркуецца, што ў яе пералом косткі чэрапа.

«Я спазнілася на акцыю і прыехала не туды, дзе дамаўляліся з сябрамі. Пакуль чакала, здымала ўсё на тэлефон. Пасля з двух бакоў падбеглі амапаўцы, якія пачалі хапаць людзей. Мяне схапілі і пацягнулі ў аўтазак», — распавяла актрыса журналістам «НН».

Я ім сказала, што я не хачу, каб яны мяне цягнулі і працягвала здымаць на відэа. Пасля я нават не зразумела, што мяне ўдарылі. Далей памятаю, што падышлі сябры і журналісты тэлеканала «Дождь». Яны паднялі мяне, я іх абняла і пайшлі ў бок філармоніі. Калі мы дайшлі, мне патэлефанавалі сябры і паведамілі, што некаторых з іх ужо забралі. Я адправілася ў галерэю «Ў», дзе мяне чакалі знаёмыя».

У галерэі дзяўчыне стала блага і яна адправілася на таксі дадому. Па дарозе Яну званітавала і яна згубіла прытомнасць. Разбудзіў дзяўчыну кіроўца па прыездзе дамоў.

Дома Яне стала горш і яна выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчыну шпіталізавалі і пасля тамаграфіі здымак паказаў магчымую расколіну косткі чэрапа. Дактары вырашылі зрабіць паўторны здымак для пацверджання дыягназу.

«Спачатку яны хацелі адразу везці мяне на аперацыю. На тамаграфіі ёсць нейкая паласа, але магчыма гэта нейкі шум. Сёння доктар прыйшоў да мяне і сказаў, каб я адпачывала, а мяне будуць калоць лекі», — кажа Яна.

У бальніцу хуткай дапамогі прыехала міліцыя, якія пачалі фіксаваць пабоі. Са словаў Яны, па факце збіцця была заведзена крымінальная справа.

На дадзены момант у дзяўчыны страсенне галаўнога мозгу, праводзіцца лячэнне. Яна будзе знаходзіцца ў бальніцы да высвятлення канчатковага дыягназу і далейшага лячэння.

Яна Русакевіч. Фота BroadwayWorld.com

Яна Русакевіч скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Пэўны час грала ў Нацыянальным тэатры імя Я.Купалы, зараз з'яўляецца актрысай Свабоднага тэатра.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)