У Заслаўі адзначылі 600-годдзе каталіцкай парафіі. Прыйшлі праваслаўныя і пратэстанты
Цэлебрацыю імшы мусіў узначаліць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
6 верасня ў Заслаўі адзначылі 600 год стварэння парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы мусіў узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якога ўлады не пусцілі ў Беларусь па вяртанні з Польшчы.
Падтрымаць заслаўскіх каталікоў у касцёл прыйшлі мясцовыя праваслаўныя, пратэстанты і неабыякавыя жыхары горада.
Так, сярод тых, хто прайшоў хросным ходам вакол касцёла, быў іерэй Вячаслаў Шафарэнка, які служыць у заслаўскім Праабражэнскім саборы. Падрабязнасці ў фотарэпартажы «Салідарнасці».
Праваслаўны святар Вячаслаў Шафарэнка (другі справа)
Пробашч мінскага касцёла Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк (крайні справа ў першым шэрагу)
Біскуп Касабуцкі: «Ідэолагі працуюць дзень і ноч, каб задушыць голас сумлення»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное